Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан

15 сентября 2016

Борт нумар адзін прыкладна паўгадзіны таму вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Бішкек. Заўтра Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у юбілейным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Эканоміка, бяспека, гуманітарнае супрацоўніцтва. Парадак дня прадстаўнічага форуму ўключае больш за 15 пытанняў. Асаблівую ўвагу лідары звернуць на адаптацыю Садружнасці да сучасных рэалій. Як чакаецца, на пасяджэнні будзе прыняты шэраг заяў, у тым ліку ў сувязі з 25-годдзем СНД.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя