Падатковыя органы Брэсцкай вобласці адмянілі 9,5 тысяч паведамленняў аб выплаце збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год

10 февраля 2017

Аб гэтым паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах рэгіёна. Яшчэ больш як 160 чалавек атрымалі паведамленні аб памяншэнні сумы збору ў сувязі з прадастаўленымі тлумачэннямі і дакументамі. У большасці выпадкаў гаворка ідзе аб людзях, якія ў справаздачным годзе знаходзіліся за межамі краіны больш чым 183 дні. У сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй ад выплаты збору вызваленыя каля 200 жыхароў сталіцы, 70 - Гомеля, і каля ста - у Віцебскай вобласці. Нагадаем, тэрмін выплаты збору мінае 20 лютага. Пакуль яго пагасілі больш чым 45 тысяч грамадзян. Казна папоўнілася амаль на 14 млн рублёў.