Прэзідэнт: Беларусь не робіць выбару паміж Усходам і Захадам

26 сентября 2018

Беларусь не робіць выбару паміж Усходам і Захадам. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння вярыцельных грамат.

У Беларусі 12 новых паслоў. Яны прыбылі з Расіі, Індыі, Венгрыі, Судана. Некаторыя дыпламаты будуць прадстаўляць інтарэсы сваёй краіны ў нашай па сумяшчальніцтве: гэта паслы Мексікі, Аргенціны, Босніі і Герцагавіны, Іарданіі, Ірака, Партугаліі, Саудаўскай Аравіі і Панамы. Наша дзяржава імкнецца выстройваць з усімі партнёрамі раўнапраўныя палітычныя і ўзаемавыгадныя эканамічныя адносіны, падкрэсліў Прэзідэнт.

Пасля цырымоніі ўручэння вярыцельных грамат афіцыйна пачалася работа дыпламатаў у нашай краіне. Ад кожнага чакаюць не сімвалічнага, а цалкам пэўнага ўкладу ў развіццё двухбаковых адносін. Разумныя ініцыятывы заўсёды знойдуць падтрымку на вышэйшым узроўні.