Гомель. Дайджэст навін

26 августа 2017

Калі ў Гомелі з'явіцца кабінет Канфуцыя, як спаборнічаюць прафесійныя вадалазы, дзе праходзіў абласны творчы пленэр, і ў чым сакрэт сямейнага шчасця даўжынёю ў 60 год. Самыя цікавыя падзеі Гомельскай вобласці – у рэпартажы Вольгі Халадовіч.

Інстытут Канфуцыя з'явіцца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны ўжо ў лістападзе гэтага года. Прыярытэтнымі напрамкамі работы культурна-адукацыйнага цэнтра стануць навучанне кітайскай мове, абмен кадрамі, а таксама распаўсюджванне культуры і традыцый Паднябеснай. З 2014 года ў гэтай вышэйшай установе ўжо працуе кабінет кітаязнаўства. Штогод тут вывучаюць адну з самых складаных у свеце моў звыш 100 студэнтаў. Аднак ахвочых значна больш. Адкрыццё Інстытута Канфуцыя дапаможа павялічыць колькасць студэнтаў і школьнікаў профільных гімназій.

Выратавальнікі Беларусі і Латвіі выяўлялі мацнейшых і дзяліліся вопытам. У Жлобінскім раёне прайшлі міжнародныя спаборніцтвы вадалазаў. Сярод выпрабаванняў - выратаванне тапельцаў з глыбіні 4 метры, эвакуацыя пацярпелых з крыгі і аказанне першай дапамогі. Дарэчы, для таго каб стаць прафесійным вадалазам, неабходна не менш за тысячу гадзін правесці пад вадой і рэгулярна праходзіць медагляд, а пасля апускання - аднаўляць арганізм у адзінай у Беларусі мабільнай баракамеры.

Фарбы, пэндзлі і натхненне. У Лельчыцкім раёне прайшоў адкрыты абласны мастацкі пленэр. На творчай імпрэзе сабраліся 13 жывапісцаў - настаўнікі школ мастацтваў і выкладчыкі мастацкага каледжа Гомеля. Пленэр завяршыўся выставай работ. Акрамя таго, усе ўдзельнікі аддадуць па два эцюды з лельчыцкімі краявідамі ў фонд абласной карціннай галерэі.

Шэсцьдзясят гадоў душа ў душу. Жыхары Мазыра Валянціна і Антон Братусь адсвяткавалі брыльянтавае вяселле. Святочную дату адзначылі разам з дзецьмі і ўнукамі. Рэцэпт свайго сямейнага шчасця Анатоль і Валянціна Братусь у таямніцы не трымаюць. Тры яго галоўныя інгрэдыен ты - каханне, павага і адданасць.



Зараз чытаюць