Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН Юрыем Фядотавым

30 мая 2013

Сёння ў Мінску на самым высокім узроўні абмяркоўвалі тэму, якая пры ўсіх гуманітарных дасягненнях 21-га стагоддзя, на жаль, не страціла сваёй вастрыні. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН Юрыем Фядотавым, які прыехаў у нашу краіну, каб разам з экспертамі абмеркаваць агульныя намаганні ў барацьбе з рабагандлем. Так атрымалася, што менавіта невялікая Беларусь апынулася ў авангардзе сусветнага супрацьстаяння. І тут як раз зваротны бок медаля нашага геаграфічнага становішча. Беларусь з'яўляецца транзітнай дзяржавай, праз нас праходзяць каналы і нелегальнай міграцыі, і рабагандлю. Зрэшты, у нас з гэтым навучыліся змагацца. І гэта ўжо не погляд знутры, а ацэнка, напрыклад, Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна. Яго ацэнкі сёння таксама гучалі ў Мінску.


З падрабязнасцямі Святлана Канапацкая. Як спыніць каналы наркатрафіку і паставіць надзейны заслон гандлю людзьмі. Гэтая тэма абмяркоўваецца сёння ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў 20 краін. З тых часоў, як у 2010 годзе ААН па ініцыятыве Беларусі прыняла глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, у свеце сфарміравалася міжнароднае партнёрства па барацьбе з гэтым злом. Менавіта Беларусі належыць у гэтай барацьбе ключавая роля.
2005 год. Нью-Ёрк. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыбуны ААН заклікае краіны аб'яднаць намаганні па барацьбе з адной з самых вострых праблем сучаснасці - гандлем людзьмі. Ініцыятыва беларускага лідара была падтрыманая сусветнай супольнасцю і, галоўнае, падмацаваная вялізнай працай.
Аб тым, як высока цэніць ААН усё тое, што робіць Беларусь у барацьбе з міжнароднай злачыннасцю, гаварыў сёння ў Мінску намеснік Генеральнага сакратара ААН Юрый Фядотаў. У арганізацыі ўзначальвае ўпраўленне па наркотыках і злачыннасці. Аляксандр Лукашэнка запэўніў: Беларусь і далей мае намер ісці ў авангардзе гэтай барацьбы. Прэзідэнт закрануў і тэму транзітнага становішча Беларусі, што цягне за сабою прыток злачыннасці звонку. Маштабам гэтай барацьбы быў уражаны і намеснік Генеральнага сакратара ААН.
Аб тым, як актывізаваць працу ў гэтым кірунку, і гаварылі на міжнародным форуме ў Мінску, а затым і на сустрэчы Юрыя Фядотава з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Новы імпульс сумеснай працы выказаўся ў новых праектах і дадатковых узносах у фонд ААН. Свой уклад зрабіла і Беларусь. Грошы будуць накіраваныя на дапамогу ахвярам гандлю людзьмі.