У Мінску сёння стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

14 ноября 2016

Ён аб'ядноўвае 160 краін. Абмяркоўваць пытанні вядзення бізнесу ў беларускай сталіцы будуць больш чым 2 тысячы чалавек. Асаблівы акцэнт на інавацыйным мышленні. Разгледзяць ідэю стварэння супольнасці бізнес-анёлаў у краіне.

Банк развіцця плануе прапанаваць новую лінейку крэдытных прадуктаў. Запланаваныя выступленні міжнародных спікераў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Ізраіля, Эстоніі, Расіі.

Таксама пройдуць стартап-канферэнцыі, мабільныя лабараторыі прадпрымальніцтва і майстар-класы. Усяго на форум акрэдытаваліся больш за 500 удзельнікаў.