Аляксандр Лукашэнка вітае гатовасць моладзі плённа працаваць і выяўляць ініцыятыву

29 июня 2016

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

ВНУ адправілі на ўрачыстае мерапрыемства сваіх лепшых навучэнцаў. Больш за 200 чалавек прыехалі на свята ў Мінск з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта. Асаблівую ўвагу беларускі лідар звярнуў на тое, што для выпускнікоў наступае новы вельмі адказны этап прафесійнага станаўлення. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава робіць стаўку на маладых людзей, і краіне неабыякавы іх лёс. Таму адным з дзяржаўных прыярытэтаў і надалей будзе моладзевая палітыка.

На балі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выкладчыкам і кіраўнікам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў за шматгадовую плённую працу і выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці. Шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў была аб'яўленая падзяка Прэзідэнта Беларусі.