Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

17 ноября 2013

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!


Віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці .


Беларусь стабільна забяспечвае сваю харчовую бяспеку і значную частку прадукцыі пастаўляе на экспарт. З году ў год умацоўваецца эканоміка аграпрамысловага комплексу. Агульнавядома, што вынікі працы вяскоўцаў у многім залежаць ад капрызаў надвор'я, і бягучы год у гэтых адносінах цяжка назваць спрыяльным. Тым не менш сабраны добрый ураджай збожжа. Забеспячэнне травянымі кармамі вышэйшае за мінулагодняе. Створана дастатковая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці.


Высокая якасць зрабіла прадукцыю сельскай гаспадаркі дастойным брэндам нашай дзяржавы і дала магчымасць пашырыць рынкі яе збыту.


Аснова вашых будучых поспехаў - гэта не толькі сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, але і зладжаная работа кіраўнікоў і спецыялістаў, механізатараў і жывёлагадоўцаў, фермераў і іншых земляробаў.


Большасць работнікаў аграрнага сектара вызначае гаспадарлівая руплівасць і прафесійнае майстэрства. Нізкі паклон вам за руплівасць і прафесійнае майстэрства. Нізкі паклон вам за плённую працу, адданасць хлебаробнай справе.


Жадаю вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця, новых працоўных дасягненняў у імя любімай Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка