Віншаванне з Днём Незалежнасці ад Міларада Додзіка

3 июля 2019

У адрас беларускага народа працягваюць паступаць святочныя віншаванні. Многія прагучалі яшчэ напярэдадні, калі ў беларускай сталіцы гасцявалі дэлегацыі розных краін.

Міларад Додзік, Старшыня прэзідыума Босніі і Герцагавіны: "Мне вядомая гісторыя беларускага народа. І я знаёмы з гісторыяй вашай пакуты. У вас загінуў амаль кожны чацвёрты беларус, а горад-герой Мінск быў практычна разбураны. Гэта тое, што родніць нашы народы. Мы таксама перажылі жахі вайны. Што б я пажадаў беларускаму народу? Беларускі народ мае моцнага лідара - свайго прэзідэнта. І я жадаю, каб вы захавалі мір і бяспеку, таму што гэта з'яўляецца асновай жыцця. Дзяржаве Беларусі я бы пажадаў эканамічнага і палітычнага росквіту. А таксама асобна здароўя прэзідэнту і яго камандзе. А таксама поспеху ў яго намаганнях, якія датычацца міру і стабільнасці ў Беларусі. Ваш народ заслугоўвае быць шчаслівым".