Віншаванне з 50-годдзем беларускага студатрадаўскага руху

29 октября 2013

Да 50-годдзя беларускага студатрадаўскага руху


Дарагія сябры!


Прыміце мае сардэчныя віншаванні з 50-гадовым юбілеем беларускага студатрадаўскага руху.


За паўстагоддзя студэнцкія атрады заваявалі вялікі аўтарытэт дзякуючы таму, што ўносяць дастойны ўклад у эканоміку і сацыяльную сферу краіны.


У летапісе іх слаўных спраў ударная праца на такіх важных будоўлях, як Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы, Гомсельмаш, рэканструкцыя мемарыяла Хатынь, узвядзенне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, спартыўнага комплексу Мінск-Арэна, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і іншых знакавых аб'ектах.


Студэнцкі атрад і сёння для многіх юнакоў і дзяўчат становіцца сапраўднай школай дарослага жыцця, фарміруе характары актыўных грамадзян і патрыётаў сваёй Радзімы. Таму падтрымка студатрадаўскага руху з'яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.


У гэты святочны дзень маладосці і рамантыкі жадаю байцам студэнцкіх атрадаў усіх пакаленняў здароўя, шчасця і поспехаў у працы.


Няхай вашы сэрцы б'юцца ў рытме часу, а невычэрпная энергія і разуменне асабістай адказнасці за лёс сваёй краіны дапамагаюць у вырашэнні задач на карысць Айчыны.


Аляксандр Лукашэнка