Выбух газаправода на поўдні Індыі

27 июня 2014

Не меней за 16 чалавек сталі ахвярамі выбуху газаправода на поўдні Індыі. Пасля выбуху пачаўся пажар, які зараз лакалізаваны. На месцы здарэння працуюць медыкі. Пацярпелыя шпіталяваныя, трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Колькасць ахвяраў можа вырасці. Праваахоўнікі пачалі расследаванне інцыдэнту. Пра магчымыя прычыны выбуху пакуль не паведамлялася.