Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан

16 декабря 2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з 25-годдзем незалежнасці краіны. 

"Пад Вашым кіраўніцтвам за гэтыя гады пабудавана моцная дзяржава, а таксама новая дынамічная эканоміка. Грамадская згода і адказны знешнепалітычны курс забяспечылі высокі міжнародны аўтарытэт краіны", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Казахстан, знаходзячыся ў першых радах інтэграцыйнага руху на постсавецкай прасторы, актыўна ажыццяўляе прынцыпы добрасуседства і канструктыўнага супрацоўніцтва. 

"Упэўнены, што ўсебаковае ўмацаванне беларуска-казахстанскіх сувязей на аснове дружбы і ўзаемаразумення ў поўнай меры адпавядае імкненням народаў нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.