"Хаваншчына" - востраў, дзе за час Айчыннай вайны не ступала нага нацыста

29 января 2020
Безумоўна, гістарычная памяць - гэта тое, што аб'ядноўвае народы. Гэты год  на ўсёй постсавецкай тэрыторыі  праходзіць пад знакам Перамогі. І ў  беларусаў памяць аб гісторыі Вялікай Айчыннай  закладзена, здаецца, на генным узроўні. Бо наша краіна, як ні адна ў Еўропе, страціла на той вайне кожнага трэцяга свайго жыхара. На нашай тэрыторыі былі створаны сотні канцлагераў і гета. У партызанскіх атрадах ваявалі сотні тысяч чалавек. Месцы дыслакацыі некаторых партызанскіх аб'яднанняў  сёння музеефікаваны. Адзін з іх - мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына"  ў Іванцэвіцкім  раёне.  Алена Борматава  працягне. 

Урочышча "Хаваншчына" - гэта рэальнае месца дыслакацыі партызанскага атрада нумар 112

І сёння да мемарыяльнага комплексу вядзе вузкая лясная дарога і драўляны мост праз балоты. У гады вайны тут была звычайная кладка, якая танула ў вадзе. Яна не была бачная з паветра і аб ёй ведалі толькі правадыры.
Трапіць на лясны востраў, акружаны гразкімі балотамі, маглі толькі абраныя і правераныя людзі. У гады вайны гэта глыбокі нямецкі тыл, таму для дыслакацыі атрада выбіралі надзейнае месца. Умоўныя падыходы ва ўрочышча былі з боку двух раёнаў - з Бярозаўскага (гэта водны канал),  і пратаптаная ў балоце сцежка з боку Івацэвіцкага. 
 

Партызанскі лагер быў сямейным 

Месца дыслакацыі партызанскага атрада ў 43-м стала месцам знаходжання штаба партызанскага злучэння, абкамаў партыі і камсамолу. Тут жа знаходзіўся шпіталь, лясная школа, дзе вучыліся дзеці. Бо партызанскі лагер быў сямейным. Сюды ж перавялі рэдакцыю падпольнай газеты "Заря". 

І сёння ва ўрочышчы захаваліся пабудовы партызанскага лагера

Яны на тым жа самым месцы, што і ў 40-я гады. Ініцыятыва стварэння мемарыяльнага комплекса належала самім партызанам. Мемарыялізацыю правялі яшчэ ў 70-х. У апошнюю нядзелю мая ў Хаваншчыне збіраюцца ўнукі і праўнукі жыхароў сямейнага лагера. Сустрэчы штогадовыя, пачынаючы з 45-га.