Віншаванне Прэзідэнту Ірландыі Майклу Хігінсу

17 марта 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём святога Патрыка.

"Разлічваю на далейшае развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі і плённае двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь заўсёды будзе ўдзячная грамадзянам Ірландыі за іх шматгадовую самаадданую гуманітарную дзейнасць па падтрымцы жыхароў беларускіх рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Ірландыі моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а ірландскаму народу – міру, стабільнасці і дабрабыту.