"Свет, у якім я жыву..." - конкурс-выстава дзіцячага малюнка праходзіць у Лагойску

5 января 2023

У Лагойску ў Мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча праходзіць конкурс-выстава дзіцячага малюнка "Свет, у якім я жыву..."

Конкурс праводзіцца трэці раз, аднак сёлета геаграфія выйшла за межы Лагойскага раёна і ахапіла ўсю Мінскую вобласць. Да ідэі далучыліся школы мастацтваў з Чэрвеня, Смалявіч, Жодзіна, Барысава і нават Ліды.

Амаль 70 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў дэманструюць свае работы. Асаблівасць конкурсу ў тым, што юныя мастакі не абмежаваныя агульнай тэматыкай або стылем - ёсць магчымасць рэалізаваць фантазію, а таксама выставіць лепшую работу з тых, што ўжо існуюць.

14 студзеня будуць падведзены вынікі і аб'яўлены пераможцы ў трох узроставых катэгорыях. Акрамя таго, удзельнікі атрымаюць спецыяльныя прызы ад запрошаных арганізацый.