Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Палесціна Махмуду Абасу

29 ноября 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.

"Перакананы, што дасягненне Палесцінай дзяржаўнага суверэнітэту і прызнанне яе тэрытарыяльнай цэласнасці ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права будуць спрыяць забеспячэнню стабільнасці на Блізкім Усходзе", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці канструктыўнага дыялогу з Палесцінай на прынцыпах даверу і паразумення.