Віншаванне Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву

14 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, Старшыню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння.

"Вашы несумнеўны арганізатарскі талент, вялізны вопыт дзяржаўнага кіравання і стратэгічнае мысленне спрыяюць эфектыўнаму рашэнню актуальных пытанняў развіцця Расійскай Федэрацыі і павышэнню яе аўтарытэту ў сусветнай супольнасці. Перакананы, што Вы будзеце і далей паслядоўна садзейнічаць умацаванню і пашырэнню шматпланавых беларуска-расійскіх сувязяў, актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і распачынанняў, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.