Шоу-прадзюсар Гордан Банела наведаў Белтэлерадыёкампанію

30 мая 2018

У Мінск для працы над падрыхтоўкай дзіцячага "Еўрабачання" прыбыў шоу-прадзюсар з Мальты Гордан Банела. Сёння ён наведаў Белтэлерадыёкампанію, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам медыяхолдынга, а таксама творчай камандай праекта. Гордан Банела мае багаты вопыт у арганізацыі конкурсу. Шоу-прадзюсар займаўся падрыхтоўкай дзіцячага "Еўрабачання" як у сваёй краіне, так і ў Балгарыі, Грузіі. У беларускай сталіцы мальтыйскі эксперт будзе знаходзіцца да 1 чэрвеня. Ён адказвае за каардынацыю шматлікіх творчых аспектаў, кансультуе дызайнераў сцэны і графікаў. Бліжэй да шоу пачне працаваць з дэлегацыямі краін-удзельніц.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" адбудзецца 25 лістапада ў "Мінск-Арэне". Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў міжнароднага конкурсу выступае Белтэлерадыёкампанія, як адзіны ў нашай краіне прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.