Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

30 апреля 2016

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Падчас гэтга вялікага свята мы ўспамінаем аб выратавальнай ахвяры, якая азнаменавала перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю.

Велікодны дабравест нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы асабліва востра адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцяў, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа.

Хачу пажадаць, дарагія землякі, каб дні святкавання Вялікадня прынеслі мір і згоду ў вашы сем'і, адарылі вас вясеннім цяплом і радасцю стасункаў, натхнілі на добрыя справы.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і шчасця.

Аляксандр Лукашэнка