Віншаванне народнаму артысту Беларусі Барысу Луцэнку з 80-годдзем

16 сентября 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнку з 80-годдзем.

"Дзякуючы Вашаму самабытнаму таленту, здольнасці данесці аўтарскую думку да гледача культура Беларусі ўзбагацілася яркімі сцэнічнымі творамі. Кожная Ваша работа ўражвае высокім узроўнем прафесіяналізму, прыцягвае глыбінёй і душэўнай адкрытасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівай павагі, адзначыў Кіраўнік дзяржавы, заслугоўвае тое, што Барыс Луцэнка шчодра дзеліцца з маладым пакаленнем сакрэтамі свайго майстэрства, назапашанымі ведамі і вопытам. "Ваш уклад у захаванне і развіццё традыцый тэатральнай спадчыны - узор самаадданага служэння нацыянальнаму мастацтву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.