Віншаванне Аляксандра Лукашэнка хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстовае 25 снежня

24 декабря 2018

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нязгаснае святло Раства Хрыстовага сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.
"Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці: любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі: шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных сувязяў, адданасць роднай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб глыбокі сэнс вялікага свята суправаджаў усе добрыя справы і пачынанні.