Пахаванне маці Прэзідэнта Беларусі адбылося на малой радзіме ў Магілёўскай вобласці

26 мая 2015

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан пераносіцца на два дні па прычыне смерці яго маці. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Пахаванне маці Прэзідэнта Беларусі Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі адбылося сёння на малой радзіме ў Магілёўскай вобласці. Як паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, яно прайшло ў вузкім коле родных, блізкіх і аднавяскоўцаў.