З нагоды Дня Перамогі віншавальныя пасланні Прэзідэнт Беларусі накіраваў і замежным лідарам, і дзяржаўным дзеячам

9 мая 2019

З нагоды  Дня Перамогі віншавальныя пасланні Прэзідэнт Беларусі накіраваў і замежным лідарам, выдатным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў. У віншаванні Уладзіміру Пуціну  беларускі лідар выказаў перакананне, што  памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, якая свята захоўваецца,  будзе і надалей умацоўваць адзінства беларусаў і расіянаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў прэзідэнтаў Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваныя  і першаму Прэзідэнту Казахстана  Нурсултану Назарбаеву і дзеючаму кіраўніку гэтай дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку і абранаму кіраўніку дзяржавы - Уладзіміру Зяленскаму.