У кітайскім пасольстве ў Бішкеку адбыўся выбух

30 августа 2016

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Бішкека. СМІ паведамляюць пра выбух у кітайскім пасольстве. На думку крыніц, якія маюць сувязі з дыппрадстаўніцтвам, хутчэй за ўсё, яго ўчыніў смяротнік.

Гук і ўдарную хвалю чулі ва ўсёй паўднёвай частцы сталіцы Кыргызстана. На месцы надзвычайнага здарэння знойдзена цела загінуўшага. Пацярпелым аказваецца дапамога. Раён выбуху перакрыты.