Перспектывы супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Грузіі

23 августа 2019

Больш дэталёва перспектывы супрацоўніцтва па лініі Мінск - Тбілісі  Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Грузіі.

Дарэчы, для Мамукі Бахтадзэ  першы візіт у Мінск у гэтай пасадзе, тым не менш, раней ён часта наведваў Беларусь. За апошнія гады краіны, сапраўды, сталі працаваць больш шчыльна па многіх кірунках і маюць намер надалей таксама актыўна развіваць адносіны. Летась узаемны гандаль перавысіў 87 мільёнаў долараў. Трохі ніжэй, чым у 2017 годзе. Але абарот у гандлі паслугамі, насупраць, прыбавіў. У першую чаргу, за кошт турызму. 

Мамука Бахтадзэ, Прэм'ер-міністр Грузіі: "Для мяне вялікі гонар быць у РБ. Калі я працаваў у прыватным сектары, была  прывілея на беларускай зямлі. Пачыналі з нуля, сёлета будзе каля 100 млн - мы падвоім гэтую лічбу.  Хачу падзякаваць вам за прынцыповую падтрымку". 

Задачу па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту як нельга лепш вырашае прамысловая кааперацыя. Так, сёлета ў Тбілісі  з канвеера ўжо сышлі першыя беларускія ліфты грузінскай зборкі, а з сакавіка тут сталі збіраць трактары малой магутнасці. У 2020 годзе плануюць адкрыць сумеснае фармпрадпрыемства. На днях Белкамунмаш выйграў тэндэр на пастаўку васьмі электробусаў. Гэта таксама ў найбліжэйшы час папоўніць агульны гандлёвы кошык дзвюх краін. 

"Беларусь гатовая рэалізаваць максімум праектаў з Грузіяй, каб дасягнуць пастаўленых мэт", - адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. 

Нагадаем, дзяржавы нацэленыя наблізіцца да адзнакі  200 мільёнаў долараў.