Ацэнкі парламенцкай кампаніі - на сустрэчах у Прэзідэнта

12 сентября 2016

Парламенцкія выбары ў Беларусі адбыліся і прайшлі ў спакойнай абстаноўцы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам. Сёння ў Палацы Незалежнасці дэталёва абмеркавалі электаральную кампанію, якая завяршылася.

Парламенцкія выбары ў Беларусі адпавядалі дэмакратычным прынцыпам, былі празрыстымі і свабоднымі. Такія ацэнкі найважнейшай палітычнай падзеі ў краіне сёння даў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Выканаўчы сакратар Садружнасці адзначыў, што беларускі выбаршчык стаў больш сталым і вопытным. На думку экспертаў ад СНД, электаральны працэс у Беларусі змяніўся ў бок большай адкрытасці і дэмакратычнасці.

Прэзідэнт Беларусі таксама абмеркаваў з Выканаўчым сакратаром Садружнасці і падрыхтоўку да саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД. Прадстаўнічы форум адбудзецца ўжо ў гэту пятніцу ў Бішкеку. Чакаецца прыняцце шэрагу важных дакументаў. Яшчэ адну рабочую сустрэчу сёння Аляксандр Лукашэнка правёў з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу на працягу двух дзён дасягнуць канчатковай дамоўленасці з расійскім бокам па пастаўках энерганосьбітаў.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што на саміце СНД у Бішкеку, магчыма, будзе неабходна абмеркаваць некаторыя пытанні ў цэлым па беларуска-расійскіх адносінах.