Беларускія аграрыі пераадолелі мільённую мяжу

28 июля 2015

Убрана амаль 18% плошчаў. Паўднёвыя рэгіёны пачалі працаваць раней за іншых, у выніку ў Гомельскай вобласці ўжо ўбралі больш за палову плошчаў зерневых. За крок ад лідара - берасцейцы. Амаль нараўне ідуць Мінскі, Магілёўскі і Гродзенскі рэгіёны. Замыкае рэйтынг - Віцебская вобласць. Ураджайнасць - амаль 32 цэнтнеры з гектара.

Таксама працягваюць убіраць зімовы ячмень, рапс і лён. Калі сельгасработы на палях будуць ісці такімі тэмпамі, то завяршыць жніво аграрыі плануюць да сярэдзіны жніўня.