Адносіны Беларусі і Турцыі за апошнія гады перажываюць перыяд рэнесансу

15 февраля 2018

Магчымасці развіцця кантактаў на ўсіх узроўнях сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр паўднёваазіяцкай дзяржавы. На думку Аляксандра Лукашэнкі, краіны ўжо наладзілі добрае супрацоўніцтва і ў гандлёва-эканамічнай, і ў палітычнай сферах. Але гэта толькі база для будучых дасягненняў. І яе трэба выкарыстоўваць, тым больш што паміж дзяржавамі няма закрытых тэм для дыялогу.

Дыпламатычным адносінам Беларусі і Турцыі больш за чвэрць стагоддзя. У аснове іх развіцця рэгулярныя ўзаемныя візіты, у тым ліку і на вышэйшым узроўні. Паміж краінамі дзейнічаюць больш за два дзясяткі міжнародных дагавораў і пагадненняў, а тавараабарот летась склаў 942 мільёны долараў. Па гэтым паказчыку Турцыя займае 9 месца ў спісе беларускіх партнёраў. Асноўная пазіцыя нашага экспарту - калійныя ўгнаенні. У зваротным напрамку пастаўляюцца вырабы лёгкай прамысловасці і кампаненты для тэхнікі. Таксама Турцыя - адзін з буйных інвестараў у эканоміку Беларусі. Зараз у рэспубліцы працуюць каля 300 суб'ектаў гаспадарання з турэцкім капіталам.