Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXII Міжнароднага форуму "ТІБО-2015"

22 апреля 2015

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXII Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2015".
У прывітанні гаворыцца, што гэта мерапрыемства з'яўляецца адной з найбольш паспяховых пляцовак для ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій. Іх дынамічнае развіццё знаходзіцца ў ліку найважнейшых задач для Беларусі.

На форуме разам з вядучымі беларускімі кампаніямі прадстаўлены буйныя сусветныя карпарацыі. У выстаўцы прымуць удзел больш за 200 кампаній з 13 краін. Упершыню будзе арганізаваны нацыянальны стэнд Рэспублікі Карэя.