Стасункі Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон падчас тэлефоннай размовы

5 октября 2019

Стасункі Беларусі і Таджыкістана сёння абмеркавалі  Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон падчас тэлефоннай размовы. 

Кіраўнікі дзяржаў адзначылі паспяховае развіццё супрацоўніцтва краін, у аснове якога не толькі ўзаемавыгадныя праекты ў розных сферах, але і асабістае сяброўства прэзідэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка асобна падкрэсліў дадатковы імпульс адносінам, які быў нададзены ў выніку афіцыйнага візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь, што прайшоў летам гэтага года. Дзякуючы яго асабістай увазе  паспяхова рэалізуюцца сумесныя пачынанні як на тэрыторыі Таджыкістана, так і ў нас. Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Эмамалі Рахмона  з днём нараджэння.