Сёння ў сталіцы пачаліся дарожныя рамонтныя работы

27 апреля 2013

Асфальтаванне праезнай часткі стала прычынай змянення руху грамадскага транспарту. Так, на ўчастку ад вуліцы Кабушкіна да Варвашэні сёння і заўтра адмяняецца работа тралейбуса № 3. Маршрут тралейбуса № 34 з боку вуліцы Радыяльнай будзе арганізаваны да плошчы Ванеева. А з дыспетчарскай станцыі Ангарская-4 наогул адмяняецца. На гэтым участку пусцяць часовы аўтобус № 934 па маршруце станцыя метро Магілёўская – аўтавакзал Усходні. Змяненні ў рабоце грамадскага транспарту сёння і заўтра чакаюць таксама і вуліцу Арлоўскую. На гэты час на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Альшэўскага рух тралейбусаў поўнасцю закрываецца. Тут будзе курсіраваць часовы аўтобус № 933  ад  дыспетчарскай станцыі Адоеўскага  да плошчы Бангалор.