Асноўныя ўборачныя работы ў Беларусі павінны завяршыцца да 7 лістапада

24 октября 2017

Такую задачу ўчора паставіў Прэзідэнт на нарадзе па спецыялізацыі Віцебскай вобласці і палявых работах. З-за кліматычных умоў і асаблівасцяў земляў у рэгіёне немэтазгодна вырошчваць вялікія аб'ёмы збожжавых. Асноўныя кірункі павінны быць звязаныя з мясной жывёлагадоўляй. Прэзідэнт таксама даручыў максімальна актывізаваць высілкі на фінішы восеньскіх палявых работ.

Асаблівая ўвага - падрыхтоўцы глебы да вясновых палявых работ. Ад яе якасці залежыць будучы ўраджай. Трэба ўзараць больш за мільён гектараў. Прэзідэнт даручыў аграрыям паскорыцца, каб неўзабаве работы завяршыць.