9 лютага ў Тэатры імя Горкага адбудзецца прэм'ера спектакля "Ідыёт"

9 февраля 2023

Прэм'ера ў Тэатры імя Горкага! Сёння ўвечары твор Дастаеўскага, у дзень памяці класіка, ажыве на сцэне ў Мінску. Рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра папоўніць "Ідыёт". Першы выхад рамана ў Горкаўскім убачаць і нашчадкі аўтара - сям'я Дастаеўскіх гэтай раніцай прыбыла цягніком з Санкт-Пецярбурга. Над класічным увасабленнем твора "Ідыёт" у беларускай сталіцы працавала сербская актрыса і рэжысёр Івана Жыган. За час падрыхтоўкі пастаноўшчык прыязджала ў Беларусь тройчы.

На сцэне Тэатра імя Горкага - супрацьстаянне каштоўнасцей славянскага і заходняга свету! Пастаноўка і ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі - тэлеверсія спектакля "Ідыёт" дапоўніць праграму канала "Беларусь 3".