Грунтоўная размова Прэзідэнта з кіраўніком Адміністрацыі

14 марта 2019
Выкананне даручэнняў Прэзідэнта  і работа са зваротамі грамадзян, падрыхтоўка да Паслання і да важных палітычных кампаній.  Гэтыя тэмы сёння сталі ключавымі падчас сустрэчы  Аляксандра Лукашэнкі  з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта  Наталляй Качанавай. Асноўная ўвага -  разгляду пытанняў і зваротаў, у прыватнасці, тых, што паступілі напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". Ні адзін запыт не павінен застацца без увагі. Зрэшты, шырокая грамадская ўвага ў найбліжэйшыя гады будзе прыкавана і да палітычных кампаній. Наперадзе сур'ёзны перыяд падрыхтоўкі да выбараў. 



Вольга Макей прадоўжыць. Сустрэчы з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта ў графіку Кіраўніка дзяржавы часта. Важна, як кажуць, трымаць руку на пульсе. Адміністрацыя - гэта своеасаблівая лакмусовая паперка не толькі працы дзяржорганаў і выканання даручэнняў, але (што больш важна)  гэта зваротная сувязь з грамадствам. Бо туды паступае вялізная колькасць зваротаў, кожны з якіх важна трымаць на кантролі і прымаць рашэнні.



Менавіта работа са зваротамі грамадзян - першае, на чым Аляксандр Лукашэнка робіць акцэнт падчас сустрэчы. Узяць толькі "Вялікую размову  з Прэзідэнтам". Напярэдадні маштабнага мерапрыемства на адрас інфармагенцтва БелТА, якое праводзіла акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", паступіла каля 3 тысяч паведамленняў. 



Такая зваротная сувязь з людзьмі - важная частка падрыхтоўкі і да Паслання Прэзідэнта народу і парламенту. Гэта традыцыйны зварот Кіраўніка дзяржавы. Беларусы чакаюць, таму Аляксандр Лукашэнка патрабуе работу над дакументам не адкладаць на доўгі час. А вось наступныя два гады - перыяд сур'ёзнай падрыхтоўкі да электаральных кампаній. 



Ужо падчас размовы з журналістамі Наталля Качанава скажа: адрозненняў паміж электаральнымі гадамі ці звычайнымі  няма. Усе задачы і пытанні будуць вырашацца, нягледзячы на назвы. І гэта, бадай, самае галоўнае. Бо прыярытэтная задача нязменная: бачыць кожнага чалавека, яго праблемы і інтарэсы. Абмеркавалі сёння і пытанні кадравай палітыкі. Гэтая тэма ў распараджэнні Адміністрацыі Прэзідэнта. Гаварылі і наконт функцыянавання інфармацыйнай прасторы краіны ў разрэзе канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, якая будзе прынята ў найбліжэйшыя дні.