У праваслаўных пачынаецца Калядны пост

28 ноября 2018

Сорак дзён да свята Раства Хрыстовага вернікі правядуць у фізічным і духоўным устрыманні. Стол падчас посту павінен быць сціплым: нельга ўжываць у ежу мясныя і малочныя прадукты, яйкі. Пост - час малітвы і добрых спраў; перыяд, калі адкладаюцца "на потым" - шлюбы, вяселлі, розныя забаўныя мерапрыемствы.

протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, настаяцель прыхода храма свяціцеля Кірыла Тураўскага: "Трэба пастарацца ачысціцца ад усяго кепскага, спавядацца, часцей прыходзіць у храм, пабываць на набажэнствах, насыціцца гэтымі Словамі вечнага жыцця, каб наша душа акрыяла, ажывілася і мы сапраўды годна маглі сустрэць Хрыста".

Паслабленне дапускаюцца для цяжкахворых і пажылых людзей, дзяцей і цяжарных жанчын. Калядны пост называюць яшчэ і Піліпаўскім, бо напярэдадні яго пачатку - 27 лістапада - на праваслаўным календары адзначаецца Дзень памяці святога апостала Піліпа.