Афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію перанесены

24 ноября 2015

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, у сувязі з загружанасцю рабочых графікаў прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ўзгоднены перанос афіцыйнага візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены ў найбліжэйшы час па дыпламатычных каналах.