Афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка

27 февраля 2017

Афіцыйныя перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка.

Афіцыйныя перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць перамовы як у фармаце сам-насам, так і ў пашыраным складзе. Cтороны абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. У прыярытэце: гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Беларусь і Грузія маюць намер пераходзіць ад простага гандлю да прамысловай кааперацыі. У перспектыве арганізацыя двух сумесных прадпрыемстваў па зборцы трактароў і ліфтаў.

У цэлым у двухбаковым плане выключна станоўчыя навіны. Тавараабарот паміж краінамі за апошні год вырас на 60 % і наблізіўся да 100 мільёнаў долараў. А беларускі экспарт зрабілі больш разнастайным 125 новых пазіцый. У нашай краіне паспяхова працуюць каля 20 сумесных прадпрыемстваў і столькі ж з грузінскім капіталам.

Яшчэ адным крокам да збліжэння стала адкрыццё ў канцы мінулага года беларускага пасольства ў Тбілісі.