Маладзечна рыхтуецца да фестывалю беларускай песні і паэзіі, білеты ўжо ў продажы

2 июня 2023

Усяго тыдзень застаецца да галоўнага свята беларускай культуры! Горад майстроў, творчыя сустрэчы з кампазітарамі і канцэрты знакамітых артыстаў. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023" стартуе 9 чэрвеня.

22-гі раз канкурсанты з усіх рэгіёнаў Беларусі пазмагаюцца за Гран-пры фестывалю і спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна - хрустальную гітару. Сёлета ўпершыню выступленні другога і трэцяга тураў конкурсу маладых выканаўцаў можна будзе глядзець у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 3". А на першай кнопцы - урачыстае адкрыццё з удзелам фіналістаў праектаў X-Factor, "Фактар.by" і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга. Таксама па ўсім горадзе плануюць арганізаваць тэматычныя пляцоўкі. У гонар ідэйнага натхніцеля фестывалю на фасадзе Амфітэатра размесцяць памятную дошку Міхаіла Фінберга. Білеты на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця ўжо ў продажы.