Аўстрыйская дэлегацыя агледзела мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

29 июня 2018

У Трасцянцы загінулі і родныя жонкі экс-прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра. Сёння прадстаўнічая аўстрыйская дэлегацыя яшчэ да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства агледзела ўвесь мемарыяльны комплекс.

Аляксандр ван дэр Белен, прэзідэнт Аўстрыі: "Вельмі важна памятаць гэтыя ахвяры, не забываць імёны, не забываць тое, як загінулі гэтыя людзі. Мемарыял быў пабудаваны ў вельмі кароткія тэрміны. Беларусь робіць сапраўды шмат для таго, каб адкрыць свету гэтае месца, паказаць увесь жах той вайны".

Цырымонія адкрыцця другой чаргі мемарыяла працягваецца ў гэтыя хвіліны. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.