Народны кантроль за цэнамі з'явіцца ў Беларусі

19 мая 2017

Ідэю стварэння рабочай групы пры Федэрацыі прафсаюзаў сёння падтрымаў Прэзідэнт Беларусі.

Эксперты прасочаць за коштам значных груп тавараў і параўнаюць звесткі афіцыйнай статыстыкі з цэнавай палітыкай на месцах. Аб выніках такога аналізу Федэрацыя прафсаюзаў мае намер інфармаваць урад, каб пры выяўленні негатыўных момантаў аператыўна прымаць меры. Падчас гутаркі Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў сваю значную ўвагу да развіцця прафсаюзнага руху і яго ініцыятыў. У Беларусі колькасць членаў прафсаюзаў перавышае чатыры мільёны чалавек. Гэта каля 95 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. У той жа час Прэзідэнт паабяцаў падтрымку развіццю партыйнай сістэмы Беларусі, але без штучных мер.

Сёння на сустрэчы гаварылі таксама і пра спорт. Папулярызацыя здаровага ладу жыцця - адзін з прыярытэтаў дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў. Зараз у краіне адбываецца сур'ёзнае перафарматаванне галіны. Узначальваюць федэрацыі спецыялісты са сферы спорту, а кіраўнікі дзяржорганаў высокага рангу становяцца кіраўнікамі наглядальных саветаў. Адзін з прыкладаў - Федэрацыя біятлона. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадумаць сістэму, якая б максімальна спрыяла самарэалізацыі перспектыўных спартсменаў.

Сёння ж у Федэрацыі прафсаюзаў назвалі яшчэ адну ініцыятыву: аб’явіць 2018 Годам працы. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.