Напярэдадні Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком карпарацыі Расатам

21 января 2014

Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Кірыенка абмеркавалі ход рэалізацыі аднаго з найбуйнейшых беларуска-расійскіх праектаў па будаўніцтве атамнай станцыі ў нашай краіне. Кожны крок Кіраўнік дзяржавы курыруе асабіста. На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў асноўныя патрабаванні да генпадрадчыка - Ніжагародскай інжынірынгавай кампаніі Атамэнергапраект, якая ўваходзіць у структуру карпарацыі Расатам. Гэта аптымальны кошт прац і адпаведнасць самым высокім стандартам якасці і бяспекі.


Кіраўнік Расатама даў высокую ацэнку працы беларускіх спецыялістаў. Сяргей Кірыенка запэўніў Прэзідэнта ў тым, што ўсе ўзятыя абавязальніцтвы генпадрадчык выканае своечасова і якасна.


Асаблівая ўвага пры рэалізацыі праекта беларускай АЭС надаецца бяспецы станцыі. Яе ўзровень, як сцвярджае Сяргей Кірыенка, вельмі высокі. Зараз падрыхтоўчы этап завяршаецца, і будаўніцтва беларускай АЭС уступае ў фазу практычнай рэалізацыі праекта.