Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад аб выніках працы Банка развіцця

28 апреля 2017

Шырокі спектр эканамічных пытанняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні абмеркаваў на сустрэчы з кіраўніком Банка развіцця Сяргеем Румасам.

Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад аб выніках працы Банка развіцця, а таксама даччыных прадпрыемстваў. Была разгледжаная і сітуацыя ў сферы дрэваапрацоўкі - завершана распрацоўка новай пяцігадовай стратэгіі развіцця гэтай сферы. Прэзідэнт у цэлым асноўныя палажэнні адобрыў. Акрамя гэтага, сярод разгледжаных пытанняў была і тэма адраджэння Палесся. Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні севазвароту на меліяраваных землях. Як паказвае вопыт сёлетняга года, не ўсё зрабілі правільна.

Акрамя таго, напярэдадні Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню КДБ. Валерый Вакульчык далажыў Аляксандру Лукашэнку наконт стану спраў у сферы знешняй і ўнутранай бяспекі. Былі дадзены ацэнкі фактарам, якія ўплываюць на развіццё сітуацыі ў краіне. Валерый Вакульчык праінфармаваў Прэзідэнта, як развіваецца сітуацыя ў сферы нацыянальнай бяспекі і якія выклікі сёння стаяць перад дзяржавай.