Віталь Радзівонаў не згуляе ў адборачных матчах да Еўра-2020

6 октября 2014
Віталь Радзівонаў з-за траўмы не згуляе за зборную Беларусі ў адборачных матчах да Еўра-2020 супраць Украіны і Славакіі. Нападаючы БАТЭ прапускаў і апошнюю гульню свайго клуба, у якой барысаўчане адолелі Гомель, 2:1. Раней, таксама з-за траўм, магчымасці згуляць за зборную пазбавіліся футбалісты мінскага Дынама Аляксандр Гутар і Сяргей Паліцевіч. З Украінай беларусы сустрэнуцца ў чацвер, са Славакіяй - у нядзелю. Абодва матчы пройдуць на Барысаў-Арэне.