Пачаўся афіцыйны візіт А. Лукашэнкі ў Аўстрыю

11 ноября 2019
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным двухдзённым візітам у Аўстрыю. Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. 

Праграмай візіту на сёння запланавана ўскладанне вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям. Асноўныя афіцыйныя перамовы прызначаны на заўтра. Адбудзецца дыялог Кіраўніка беларускай дзяржавы  з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі,  са старшынёй Нацыянальнага савета. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка  прыме ўдзел у працы аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму.