Хакейнае мінскае "Дынама" пастараецца ўзяць рэванш за пройгрыш у першым матчы новага сезона КХЛ. Сёння на "Мінск-Арэне" "зубры" прымаюць падольскі "Віцязь". Пачатак гульні ў 19:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".
Адзначым, бела-сінім не дапаможа канадскі форвард Джасцін Фантэйн. Легіянер дыскваліфікаваны на адну сустрэчу і аштрафаваны за парушэнне ў матчы з "Ёкерытам". Нагадаем, легіянер быў выдалены да канца гульні за ўдар клюшкай.













