Мінск выконвае свае абавязацельствы мірнай пляцоўкі перамоў

28 октября 2016

Гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка ўрада Азербайджана. На саміце СНД краіну прадстаўляе Ягуб Эюбаў. Гэтымі днямі ў беларускай сталіцы праходзіць адразу некалькі буйных міжнародных мерапрыемстваў. Гэта не толькі сустрэчы ўдзельнікаў ЕАЭС і СНД на ўзроўні прэм'ераў. Паралельна ідзе канферэнцыя Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і пасяджэнне рабочай групы па Украіне. З азербайджанскім віцэ-прэм'ерам беларускі лідар абмеркаваў двухбаковае супрацоўніцтва Мінска і Баку.

Ягуб Эюбаў, першы намеснік прэм'ер-міністра Азербайджана: "Беларусь і Аляксандр Лукашэнка для Азербайджана і азербайджанскага народа самыя блізкія і родныя. Шчыра кажучы, у гэты складаны перыяд для нашай краіны хто б, акрамя Беларусі, так адносіўся, так падтрымліваў Азербайджан".

Тавараабарот з прыкаспійскай дзяржавай летась наблізіўся да 300 мільёнаў долараў. У Азербайджане дзейнічаюць сумесныя зборачныя вытворчасці. Выпускаюць трактары, грузавікі і аўтакраны.