Нацыянальная база донараў у нашай краіне можа з'явіцца ўжо сёлета

11 июня 2015

А значыць, выпіс з медкарты ў паліклініцы для здачы крыві будзе не патрэбны. У новай электроннай сістэме - уся патрэбная інфармацыя аб донары. Аб'яднае яна і базы даных беларускіх станцый пералівання крыві. Такія ёсць у Мінску і Брэсце. У сістэму ўключаць і новую базу, якую плануецца пабудаваць у Астраўцы. Менавіта там будзе ўстаноўлена самае сучаснае абсталяванне.

Летась беларускія донары здалі рэкордную для нашай краіны колькасць крыві - амаль 212 тысяч літраў. Дарэчы, ужо ў гэтую нядзелю на ўсёй планеце адзначаць Міжнародны дзень донара.