Мясцовыя дарогі ў Беларусі прывядуць у парадак за найбліжэйшыя тры-чатыры гады

5 апреля 2017

За найбліжэйшыя тры-чатыры гады сетка мясцовых дарог у Беларусі павінна быць прыведзена ў парадак. Такое даручэнне Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка агучыў падчас профільнай нарады, якая ў гэтыя хвіліны працягваецца ў Палацы Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходны аналіз праблем у гэтай сферы яшчэ ў снежні падчас адкрыцця другой кальцавой. Апошнім часам вялікая ўвага надавалася развіццю рэспубліканскіх трас, а пытанні мясцовых дарог адышлі на другі план. Зараз трэба знайсці вырашэнні для розных праблем, звязаных з рэгіянальнымі трасамі, у тым ліку і фінансавання. Ад 6-ці да 10-ці тысяч кіламетраў пакрыцця ў Беларусі патрабуюць неадкладнага рамонту.

Мясцовыя аўтадарогі сёння звязваюць 23 тысячы населеных пунктаў, у тым ліку і пад'езды да прамысловых і сельгасаб'ектаў, санаторыяў, помнікаў. А ўдасканаленае пакрыццё маюць менш за палову мясцовых магістраляў. Падрабязнасці нарады Прэзідэнта глядзіце ў наступным выпуску навін.