Масавае будаўніцтва арэнднага жылля пачынае Беларусь

8 мая 2013

Масавае будаўніцтва арэнднага жылля пачынае Беларусь. Гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў напярэдадні на цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу Магістр для навуковай і творчай інтэлігенцыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтая падзея абазначае новы падыход да рэалізацыі жыллёвай палітыкі ў Беларусі. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў, што кошт найму дзяржаўнага арэнднага жылля павінен быць у межах 50  працэнтаў  ад рыначнага.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для  пэўных катэгорый грамадзян  будзе прадоўжана будаўніцтва сацыяльнага жылля.   Што  датычыцца арэнднага жылля, то ў гэтай пяцігодцы ў краіне плануецца пабудаваць не менш за мільён жылых квадратных метраў. Вопыт сталіцы, упэўнены Прэзідэнт, будзе падхоплены і ў рэгіёнах. На месцы будаўніцтва жылога квартала Кіраўнік дзяржавы таксама заклаў памятную капсулу з пасланнем будучым  пакаленням і паразмаўляў з прадстаўнікамі моладзі. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што заўсёды быў прыхільнікам цяперашніх герба і флага Рэспублікі Беларусь.
Амаль  гадзіну Кіраўнік  дзяржавы размаўляў з моладдзю на самыя розныя тэмы. Студэнтаў цікавіла стаўленне да Еўрабачання, ацэнка гульні беларускай хакейнай каманды ў Швецыі і, вядома, напярэадані 9  Мая  самыя яркія ўспаміны  Аляксандра Лукашэнкі  аб Дні Перамогі.