Лукашэнка: Акалічнасці патрабуюць ад беларускіх мытнікаў нетрывіяльных, аператыўных рашэнняў

20 сентября 2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння мытная служба Рэспублікі Беларусь сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі. Узмацненне знешняга эканамічнага націску на айчынных вытворцаў, закрыццё пагранічных пунктаў пропуску, а таксама пастаянныя парушэнні норм пропуску аўтатранспарту кантрольнымі службамі сумежных дзяржаў штодня патрабуюць ад беларускіх мытнікаў нетрывіяльных, аператыўных рашэнняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Асаблівыя словы падзякі Прэзідэнт адрасаваў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння мытнай службы суверэннай Беларусі і сёння застаюцца годным прыкладам для маладых супрацоўнікаў. Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў за добрую працу, патрыятызм і адданасць Айчыне ўсім мытнікам, пажадаў ім і іх сем'ям здароўя, дабра, мірнага неба і новых вялікіх поспехаў ва ўсіх пачынаннях.